kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

Шырокую акцыю "Не фашызму"

распачалі актывісты Моладзевай фракцыі Парты БНФ сумесна з Маладым Фронтам у Бабруйску.

Паводле кіраўніка Бабруйскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Дзяніса Шэйко, першы этап акцыі палегае на тым, што маладыя актывісты дэмакратычнага руху накіравалі ліст да кіраўніцтва Бабруйску з патрабаваньнем зьнішчыць ганебныя антысеміцкія надпісы з будынкаў гораду. Апошні месяц гэтыя надпісы і выявы шыбеніцы з зоркай Давіда на ёй з'явіліся на вялікай колькасьці будынкаў Бабруйску.

Па інфармацыі сп. Шэйко, гэта зроблена прадстаўнікамі пралукашэнкаўскай арганізацыі "Авангард чырвонай моладзі". Аднак пад некаторымі з выяваў стаяць подпісы "БНФ", што не адпавядае рэчаіснасьці.

"Нам удалася прымусіць гарвынанкам замаляваць гэтыя надпісы на адміністрацыі Гарадзкога рынку, але яны застаюцца ў іншых месцах", — кажа Д.Шэйко. "Калі ўлады не зьвернуць увагу на гэтую праблему, мы самі пачнем зама лёўваць антысеміцкія надпісы й будзем вымушаныя даслаць скаргу ў ПАСЕ".

Д.Шэйко таксама паведаміў пра сумесную акцыю дэмакратычных сілаў Бабруйска "Беларусь без Лукашэнкі", якая прайшла ў ноч з 13 на 14 траўня. Актывісты Парты БНФ ды Маладога Фронту вывесілі шэсьць бел-чырвона-белых сьцягоў памерам 1 м. 20 см. на 2 м. 50см., адзін зь якіх залунаў перад будынкам гарвыканкаму. Таксама было вывешана дзьве расьцяжкі даўжынею восем метраў зь лёзунгам "Беларусь без Лукашенкі" і на гарадзкіх будынках напісана больш за сотню гэтакіх жа надпісаў. Частка гэтых надпісаў, паводле сп. Шэйко, і дагэтуль упрыгожваюць горад.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments