колькі пытаньняў да шаноўнага спадарства:
0. Фэст той часам яшчэ не адмянілі?
1. хто там будзе з lj-users
2. хто й як едзе з Менску
3. ці чытае гэта хто з Полацку (Наваполацку) - патрэбна упіска (часавек, які можа сустрэць, паказаць горад, прадаставіць месца дзе можна пакінуць рэчы, і, пры нагодзе, месца пераначаваць) дый проста цікава патусавацца з тамтэйшымі жыхарамі. папіць мясцовага піўка гы-гы )
Акрамя фэсту у нядзелю, па шчасьліваму супадзеньню у Наваполацку (зусім блізка ад Полацку) у суботу а 18-й футбол Нафтан - Дынама
Варыянты дарогі туды
Калі будзе плян й кампанія на суботу раніцу й дзень у Полацку, можна выехаць начным цягніком (ад'язджае у пятніцу апоўначы - зранку ў Полацку) каштуе тысяч 10-15
Калі будзе кампанія і настрой - можна ў суботу зранку ламануцца аўтастопам
На худы канец, можна з выязднымі бандамі дынамаўскімі даехаць (ё варыянты ехаць машынай адразу на матч)
мне упрынцыпе ўсё роўна як ехаць, абы ехаць
уласна плян:
Субота дзень - тусавацца ў Полацку, вечар - футбол, ноч - на прыродзе, ці калі будзе варыянты і дрэннае надвор'е - упіска
Нядзеля дзень - фэст; вечар - дарога дахат. Мяркую варыянтаў на шляху назад на Менск будзе дастаткова.
здаецца усё.
карацей - ёсьць хто з ПОЛАЦКУ - адзавіцеся :)
зы: hospitalityclub.org не прапаноўваць - прабіваў ужо - адна нейкая дзяўчына зарэгістраваная, але й тая не адказвае
ззы: калі ў каго якія слушныя прапановы ці варыянты - тэлевануйце ці кідайце смс +37529 6245172