Мэта: падтрымаць незалежную прэсу грамадскай неабыякавасцю да праблемы.
Сцэнар**
1. Дзяеньне адбываецца ля газетнага кіёска. Усе тусуюцца непадалёк, але парачкамі па два тры чалавекі - не натоўпам.
2. Некалькі чалавек падыходзіць і набывае дзярж. прэсу (напрыклад, Савецкую Беларусію), потым разгортваюць напоўную і чытаюць.
3. Як толькі гэтыя ўдзельнікі пачынаюць чытаць да кіеска падыходзяць іншыя юдзельнікі і становяцца ў арганізаваную чаргу ў газетны кіеск.
4. Тыя, што чыталі дзярж. газеты незадаволена праглядаюць іх і выкідаюць у сметніцу. Сыходзяць.
5. А кожны з чаргі набывае, што небудзь з незалежнай прэсы (БР, БР, Народная Воля, Наша ніва (што будзе :))), і таксама разгарнуўшы яе на поўную пачынае чытаць непадалёк ад кіеска.
6. Як толькі апошні з набыўшых купляе незалежную прэсу, усе пачынаюць разыходзіцца, чытаючы газеты, лепей невялікі групоўкамі.
*Сцэнар мае прапанаваны характар, пэўныя пункты
удзельнікі могуць перарабіць у працэсе абмеркаваньня.
Заўвага:
1. Прымаюцца толькі прапановы па сутнасці.
2. Канчатковы варыянт сцэнара зацвяржаецца у сераду у начы.
3. Усе, хто хоча ўдзельнічаць у смартмобе пaведамляйце на e-mail: fannrm@gmail.com
**
Смарт моба (усвядомленая мабілізацыя людзей па актуальнай праблеме грамадска-палітычнага ці сацыяльнага кірунку)