Яўген (ultracube) wrote in by,
Яўген
ultracube
by

Інтэрнэт-капут

Упёртая палітыка беларускай улады накіравана на змяншэнне інфармаванасці і колькасці кантактаў паміж людзмі. Для гэтага ствараюцца праблемы газэтам і час ад часу блакуецца доступ да інтэрнэт-рэсурсаў. Інтэрнэт-праблемы можна пераадолець:
1. З дапамогай проксі-сэрвераў, як апісана тут.
2. Калі блакаванне адбываецца простым выдаленнем назваў сайтаў (напрыклад, naviny.by, svaboda.org ці livejournal.com) з DNS-сэрвераў нашага інтэрнэт-манапаліста, то дапаможа (наколькі я разумею) веданне прамых IP-адрасоў цікавых вам сайтаў. IP-адрасы можна даведацца тут і зберагчы ў маленькім html-файле кшталту
livejournal.com
charter97.org
naviny.by -- нешта tut.by пляваецца (што б гэта значыла? vh207.eclipse.tutby.com у traceroute)
3. Для прыхільнікаў чысціні жанру існуе FreeNet -- цалкам зашыфраваная размеркаваная сетка. Дарэчы, ці ё ў фрынэце якія беларускія рэсурсы, дошкі аб'яў, etc (а то Google там не індэксуе ;)?
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 9 comments