Францішак Вячорка (franak) wrote in by,
Францішак Вячорка
franak
by

АКЦЫЯ ЦЫРК

АМАП ПЕРАХІТРЫЦЬ НЕ ЎДАЛОСЯ
У Менску каля станцыі мэтро “Акадэмія навук” адбылася акцыя пратэсту супраць перайменаваньняў.

А 18 гадзіне некалькі дзясяткаў сабраліся ля будынку Дзяржаўнага цырку. За ўдзельнікамі акцыі, якіх усё больш і больш падыходзіла да месца збору, пільна сачылі некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. А за будынкам цырку стаяла 3 аўтобусы, напоўненыя супрацоўнікамі АМАПу, гатовыя ў любы момант зрэагаваць. Пры гэтым моладзь, якая падыходзіла да цырку, сыпнялі міліцыянты і правяралі дакумэнты.

Акцыю было вырашана перанесьці ў іншае месца, але зрабіць гэта так, каб супрацоўнікі міліцыі не даведаліся.

Праз 25 хвілінаў акцыя пачалася ля выхаду са станцыі мэтро “Акадэмія навук”. Некалькі дзясяткаў маладых чалавек пашыхтаваліся, трымаючы шыльды “Праспэкт Францішка Скарыны”, і пачалі раздаваць невялікія інфармацыйныя буклеты пра Скарыну з блянкамі на збор подпісаў, а таксама папяровыя шыльды “Праспэкт Францішка Скарыны”. Пры гэтым некаторыя прахожыя далучаліся да акцыі і станавіліся ў ланцуг.

Паўгадзінамі пазьней зьявіўся ўзвод АМАПу, які пачаў выцясьняць удзельнікаў акцыі па вул. Сурганава ў бок батанічнага саду. Ідучы, моладзь раздавала мінакам улёткі й сьпявала беларускія патрыятычныя песьні. Такое “шэсьце” працягвалася 40 хвілінаў, пакуль АМАП не давёў удзельнікаў акцыі да самай бязьлюднай часткі раёну, дзе ўсіх адпусьцілі.

Акцыю ладзіла Моладзь БНФ пры ўдзеле МІ "ЧАС!", "ВОКА" і іншых нефармальных моладзевых асяродкаў
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 23 comments