nokian (foter) wrote in by,
nokian
foter
by

  • Music:

Стужка

Забараніў маю стужку з валосься,
белую стужку з чырвонай палоскай.
Забарані мае вочы і рукі -
пакінь маю стужку дзецям і ўнукам.

Стужку маю, пакутную душу?!
Душу маю, ці нашу Радзіму?!
Выхоўваць дзіцяці - пакінь маю душу...
Душу дзяўчыны, ці мабыць краіны?

Сьвятлом у начы яна будзе ў нябёсах,
Драўляным паленам у глыбокай вадзе,
У баі выратуе, народ мой ня бросіць
Белая стужка, сьцяг мой надзейны.

Вярні, калі ласка,- станеш мне сябрам,
Ня вернеш - ворагам, здраднікам лютым.
Жыцьця не шкада, толькі былі б пад Сьцягам!
Родным, белым з чырвонай палоскай.

Вярні нам гісторыю, гонар і волю,
Адну, старажытную нашу ЗЯМЛЮ,
Вярні беларусам саміх беларусаў,
Скарыну, Мяне, Незалежнасьць маю.

© Luckra
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments