kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

Магілёў, 3 ліпеня.

Магілёўская гарадзкая арганізацыя БНФ правяла ў горадзе шэраг акцыяў. Актывісты БНФ на вуліцах віншавалі магілёўцаў сьвяточнымі паштоўкамі, прысьвечанымі дню вызваленьня Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, ў якіх тлумачылася, што сапраўдны Дзень незалежнасьці адзначаецца 25 сакавіка. Жыхары ўспрынялі гэтую падзею вельмі станоўча. Было раздадзена каля дзьвюх тысячаў паштовак.

Другой акцыяй Магілёўскай гарадзкой арганізацыі БНФ стаў збор чырвона-зялёных стужак, якія раздавалі бээрэсэмаўцы, і павязаньне іх на сьметніцы. На думку сяброў магілёўскай арганізацыі БНФ, там ім самае месца.

Яшчэ адна падзея, якая заслугоўвае ўвагі, адбылася тыдзень таму. Група міліцыянтаў зьвярнула крыж, усталяваны дэмакратычнаю грамадою ў памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы. Паколькі мэталічны крыж быў пастаўлены пры дапамозе адпаведнай тэхнікі й выкапаць яго было вельмі складана, міліцыянты проста жорстка зламалі яго. Магілёўскія дэмакраты пасьля гэтага акту дзяржаўнага в андалізму вырашылі зноў сваімі сіламі аднавіць і ўсталяваць крыж.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments