У адрозненні ад цэнтру тэрыторыя была вельмі забруджанная. Таму прыйшлося добра папрацаваць.
Вось так выразіў галоўны матыў акцыі адзін з яе удзельнікаў: “Узровень забруджанасці у нашай краіне на сённяшні дзень дасягнуў такой вышыні, што становіцца немагчыма гэта трываць. Мы, моладзь, ня можам і не жадаем бяздзейсна назіраць за яго ростам.”
Падчас мерапрыемства ўзніклі праблемы з пакетамі, якія былі набыты для захавання смецця. Заўважыла адна з удзельніц акцыі: “Да нашага агульнага расчаравання, нягледзячы на бясспрэчную вонкавую эстэтычную прыгажосць, выявілася, што гэтыя пакеты зусім не трывалыя. Яны аказаліся няздольнымі вытрымаць смецце, якое мы падабралі, і парваліся...”
Кажа наступная ўдзельніца: “Калі і вам не падабаецца жыць у брудзе – далучайцеся! Разам мы зробім усё хутчэй і якасней!”
Вось так маладыя людзі вырашылі пачаць прыбіраць сваю краіну, пачынаючы са звычайнага парку.
“Невялікі кавалак нашай краіны стаў чысцей. І мы на гэтым не збіраемся спыняцца,” – заўважыў адзін з каардынатараў акцыі.
Мерапрыемства прайшло паспяхова. Тэрыторыя была ачышчана.
Фота з акцыі
Паведамляе прэс-цэнтр грамадзянскай ініцыатывы «ЧАС!»