© Чырвоным па Беламу
Чырвоным па Беламу "Грунвальд"
Грунвальдская бітва,
Бушуюць пажары, над полем, над гаем удушлівы дым.
Чужынцы нахлынулі чорнаю зграяй,
Радзеюць Славянскага войска рады,
Патрэбна падмога, патрэбна падмога,
Іначай краіна загіне ў агні,
Юнак Беларус, палявою дарогай
З завостранай дзідай імчыць на кані.
У бітве ён малодшага брата,
Ад гора сляза, на павеках імжыць.
Прыехаў да дому, а брат сярод хаты
На белай пасцельцы знямела ляжыць.
Пакутна ўзнялася зсівелая маці,
У позірку маці жальба і дакор.
Прывезлі ў ранку, пакінулі ў хаце,
Ад ранаў крывавых саколік памёр.
Над братам загінуўшым даўшы прысягу,
Пасцілку на дзіду юнак нанізаў,
Пад бела-чырвона-белым разгорнутым сцягам,
Падмогу па вёсках склікаць паімчаў.
І ўбачыўшы сцяг той уздымаліся вёскі,
На покліч ваякі ішлі грамадой,
Сабралася хутка вялікае войска,
І рушыла войска на праведны бой.
Нястрымнай лавінаю несліся коні,
Маланкамі кроілі неба мячы,
Магутны парыў той рашучай пагоні,
Стрымаць не ўдалося нікому нічым.
З тых дзён не адно праляцела стагоддзе,
Ня мала вады ў акіяны сплыло,
Пра сцяг Беларускі казалі ў народзе,
А сцягу шмат часу ня бачна было.
Як быццам у бітве згубіўся ён нейдзе,
Мы доўга з надзеяй глядзелі ў прасцяг,
У пыльных стагодзях жадаючы ўгледзець,
Сваёй незалежнасці, вольнасці сцяг.
Нарэшце ўзыйшоў ён світальнай зарою,
Прабіўся скрозь цемру, развеяў хаўрус,
Свяціць яму доўга над роднай зямлёю,
Пакуль будзе жыць хоць адзін Беларус.
спысылка: http://music.lib.ru/c/chyrwonym_pa_bel/alb1.shtml