лягернай гіерархіі былі такзваныя “штубавыя” (ад ням. Stubendienst,
“служба ў бараку”). Штубавыя, пераважна дабраахвотнікі, прызначаліся
з ліку вязьняў даглядаць за баракамі. Часам, але не заўсёды, яны атрымоўвалі
палёгкі ў рэжыме ўтрыманьня і павялічаны рацыён. Каб даказаць сваю вернасьць
сілам СС і лягернай адміністрацыі, ужывалі надзвычайную жорсткасьць да іншых вязьняў.
Калі разглядаць нашую сінявокую Беларусь як кшталт лягеру са, скажам так, аблегчаным
рэжымам ўтрыманьня (і з унутранымі зонамі строгага і жорсткага рэжыму), дык
напрошваецца наступная аналёгія.
Паўсюль, дзе ёсьць беларускія людзі, у тым ліку і ў ЖыДз (Жывых Дзёньніках),
адшукваюцца свае штубавыя. Штубавыя лукашызму. Яны звычайна не належаць да
вертыкальшчыкаў ці іншай адміністрацыі (лукашэнскага СС), але дабраахвотна і
з захапленьнем тлумачаць кожнаму, які 'клёвый и пиздатый’ гэты самы рэжым
аблегчанага ўтрыманьня. ПРы гэтым ідзе пляжаньне кожнага, хто выказвае
сумлеў у ‘клёвасьці’ рэжыму.
Тут на ЖыДз-ах свае штубавыя avtaz_lj,
chor_i_kalinich,
ignat,
matiush_lj,
szhapokljak,
victory_60,
mikolka_ot_tuda,
ingvar_z ды яшчэ.
Як і ўсе людзі-чалавекі, яны ўяўляюць сабой спэктар. Ад прыкольна-забаўных штубавых да
штубавых занудных, ад танэльна-упартых да квазі-лібэралаў. Але што змусіла гэтых людзей,
па большасьці не дурных, дабраахвотна рапсадызаваць Лу, пайсьці ў штубавыя лукашызму--
во гэта загадка для шпіёна.
Загадка. Тым больш, што некаторыя з іх--далёка ад "Сінявокай", а рэшце пайку не павялічаць, і
ўмовы наўрад ці памяняюць.