Пад выглядам аднаўленьня гістарычнага цэнтру Менск забудоўваюць офісамі!
Вядомыя гісторыкі і архітэктары канстатуюць працэс далейшага разбурэньня гістарычнага цэнтру сталіцы. Спадзяваньні на тое, што ўхвалены праект забудовы можа быць перагледжаны, ня спраўджваюцца. І хоць фармальна лёс Верхняга Гораду яшчэ вырашае камісія з прадстаўнікоў Менгарвыканкаму, Міністэрства культуры і адміністрацыі прэзыдэнта, спэцыялісты глядзяць у пэрспэктыву без аптымізму. Колькі часу засталося старому Менску?