bnf_news (bnf_news) wrote in by,
bnf_news
bnf_news
by

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка пра падрыхтоўку да Кангрэсу дэмакратычных сілаў

- У якім стане падрыхтоўка да Кангрэсу дэмакратычных сілаў?

- Падрыхтоўка ідзе паводле пляну. Адбылася бальшыня раённых сходаў, астатнія будуць праведзеныя на працягу бліжэйшага тыдня. Дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў на Кангрэс запрошаныя няўрадавыя арганізацыі ды ініцыятывы: для іх прадугледжаная адмысловая вялікая квота. Карыстаючыся нагодай, хачу запрасіць дэмакратычныя грамадзкія арганізацыі абавязкова скарыстаць гэтае запрашэньне, правесьці паседжаньні сваіх кіроўных органаў і паслаць правамоцных дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Асноўны варыянт месца правядзеньня Кангрэсу - Беларусь. У разе поўнае немагчымасьці правесьці Кангрэс цалкам у Беларусі пэўная яго частка пройдзе за блізкаю мяжою.

- У прэсе прайшла інфармацыя, нібыта 24 жніўня ўдзельнікі Стала дзейнае нарады дэмакратычных сілаў не змаглі падпісаць палітычнае пагадненьне. Што ў вас адбылося?

- Я зьдзіўлены гэтай інфармацыяй, бо ніякіх - станоўчых ці адмоўных - сэнсацыяў не адбылося. Ніхто ня мог плянаваць на гэтую сераду ніякіх падпісаньняў. Спэцыяльная група распрацоўвае тэкст палітычнага пагадненьня. На яго падставе мяркуецца пашырыць і структураваць існую кааліцыю - г.зв. "дзясятку", запрасіўшы да ўдзелу ўсе дэмакратычныя палітычныя згуртаваньні, якія падтрымліваюць працэс вызначэньня адзінага кандыдата ды жадаюць працаваць супольна пасьля Кангрэсу й аж да перамогі. Магчымая назва - "За Беларусь". У пагадненьні дэталізуюцца ўзаемадачыненьні паміж будучымі Штабам адзінага кандыдата, Палітычнаю радаю як кіроўным органам пашыранай кааліцыі ды Нацыянальным камітэтам як правобразам ценевага ўраду; апісваюцца паўнамоцтвы адзінага кандыдата. Праект будзе дапрацоўвацца й абмяркоўвацца ў партыях і паміж прэтэндэнтамі да сярэдзіны верасьня. Падпісанае пагадненьне будзе да пачатку Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments