Adelka (adelka) wrote in by,
Adelka
adelka
by

Бясконцы Тракт Неўміручасьці.

БЯСКОНЦЫ ТРАКТ НЕЎМІРУЧАСЬЦІ
Мае ўражаньні пра пахаваньне Быкава - было сьветла і добра, прайшла ўвесь шлях ад Перамогі да Усходніх могілак, парадвалася, пабачыўшы некаторых людзей, шкада, што нагода для сустрэчы сумная.. Усе сьпявалі малітву(ці то гімн!), мы з Марылей па шляху туды таксама прачыталм 2 часткі Ружанца - Жалобную і Хвалебную.
Уразіла, што ў труне акрамя сьцягу яшчэ ляжалі некалькі букецікаў васількоў..
Уразіла, што Ён - як жывы...
Уразіла, што увесь шлях з намі прайшла 83гадовая бабуля, і яна такая не адна..
Уразіла, што людзі на вуліцах часта ня ведалі, што адбываецца.. Уразіла, што калі-некалі некаторыя кіроўцы аўтамабіляў(чытай - нармальныя людзі) пачыналі дудзець у гудкі, і ажно сэрца тады сьціскалася..
Уразіла колькасьць кветак.. Другая бабуля спэцыяльна ездзіла на Вушаччыну, каб набраць Васілю палявых кветак яго Радзімы...
Уразіла прамова Лукашука, бо казаў ён такім сьвятарска-каталіцкім голасам і такія рэчы, што быў гэта адзіны раз, калі я заплакала..
Яго сьмерць дала нам магчымасьць ісьці пад нашымі сьцягамі праз увесь прашпэкт і ніхто нас не спыніў.. Сваім жыцьцём, сваёй сьмерцю Васіль Уладзімеравіч увесь час робіць нам дабро - цяперака ў нас, у Беларусі сапраўды будзе свой пэрсанальны анёл, ды такі анёл, што ён нас ад усяго абароніць, нічога цяпер не страшна...
І яшчэ шмат чаго ўразіла - і добра, і дрэнна.. Каму цікавыя фатаздымкі, то я празь некалькі дзён пастараюся выкласьці.
А я ўвесь час чамусьці думала пра Уладзімера Караткевіча, бо гэтыя дзьве асобы роўныя ў маім сэрцы, ці мо Караткевіч вершаваны нават бліжэй, але яны заўжды ўтваралі адну асобу, адну субстанцыю ў маёй душы.. І ішлі мы, ішлі па вуліцах, а ў мяне ў галаве напамяць гучаў верш Караткевіча. Калі ласка, прачытайце яго.

Вуліцы

Дом, дзе першае стрэў сьвітаньне,
Быў на ўскраіне ля дубровы.
Вулка першая да паўстаньня
Мела назву Планоў Князёвых.
Назвы новыя не прыліплі
(Мураўёўская! Петраградская!) -
Да пчаліных дзедаўскіх ліпаў,
Што на Вуліцы Першай Радасьці.
Неіснуючая, нечуваная
Засталася ты ў сэрцы шалёным
Вечнай Вуліцай Абдуванчыкаў
(Залатых-залатых на зялёным).
Вуліцай Мокрых Падтыньнікаў,
Вулкай Звону з-за Весьняй Дубровы,
Вуліцай - Яйка Качынага
Ў Нетрах Сонечна-лапуховых,
Вуліцай Вось ты і Дома,
Вуліцай Душ Сагрэтых...
Вуліцай трыццаць сёмага
(Але я ня ведаў пра гэта).
Назву новую гнеўна вырыдаў
Рот Айчыны, крывёю заліты.
Ты ў вайну стала вуліцай Ірада,
Тупіком немаўлятак забітых.
Стала Вулкай Руін і Змарлых,
Стала Вулкаю Год Праклятых,
Вулкаю Клятага Карліка,
Вулкаю Сусьветнага Ката.
Колькі год давялося мне класьці
У муры вашы цэглу звычайную,
Вулка Вуснаў і Вулка Шчасьця,
Вулка Здрады і Вулка Адчаю?
Вулка Першага Верша і Слова
(І Апошняга Верша Крывавага),
Вулка Бацькаўшчыны і Мовы,
Вулка іхнай Зіхоткай Славы.
Колькі год я сноўдаўся ценем,
Каб патрапіць на Вулку Радасьці
Вулкай Мудрасьці і Сумленьня,
Вулкай Гневу і Барыкады.
Можа здарыцца й так, што гора
І вайна зноў падуць на народы,
І мяне за любоў маю горкую
Да Вуліц Радзімы й Свабоды
Павязуць, каб і попел рассеяць,
На вянчаньне з драўлянай жырафай
Па вуліцы Сьвятых Фарысеяў,
Па плошчы Анны з Кайяфай.
Хай!
Ніколі ня помняць сьвіньні,
Што з плошчы няпраўды Дрымучай,
З Лобнай Плошчы - вядзе праз Краіны
Бясконцы Тракт Неўміручасьці
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments