На кангрэс дэмакратычных сілаў абрана ўжо 209 дэлегатаў. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч 29 жніўня на паседжаньні Управы Партыі БНФ.
Сп. Івашкевіч дадаў, што раённыя сходы па вылучэньні дэлегатаў на кангрэс пасьпяхова прайшлі ўжо ў 114 раёнах з 146. На Кангрэс таксама разаслана 243 запрашэньні.
Сп. Івашкевіч таксама адзначыў, што да 10 верасьня фармаваньне сьпісаў дэлегатаў на кангрэс будзе скончанае.