ПЕРШЫ ТВАР КРАІНЫ + фота
13 верасьня сябры маладзёвай ініцыятывы "ЧАС!" правялі беспрэцэдэнтную акцыю. Актывсты прапаноўвалі грамадзянам Беларусі ўнікальную магчымасьць
хаця б на некалькі імгненьняў адчуць сябе першым тварам у краіне.
У канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права быць першай асобай. Але ж на практыцы гэта ажыцьцявіць зараз немагчыма, бо пакуль што першы твар краіны зьяўляецца і апошнім. Але "ЧАС!" вырашыў даамагчы суайчыньнікам у рэалізацыі іх канстытуцыйнага права.
Як ні дзіва, на вуліцах горада Менска аказалася шмат жадаючых паспрабаваць сябе ў гэтай адказнай і цяжкай ролі. І хаця, зь іх словаў, яны не пасьпявалі дасканала разабрацца ў сваіх пачуцьцях з-за занадта кароткага тэрміну прыбываньня першым тварам, гэта ім, усё ж, спадабалася.

Паведамляе Прэс-цэнтр МІ"ЧАС!"