Выраз “вобраз будучыні” упершыню прагучаў на Арганізацыйна-дзейнаснай гульні па распрацоўцы стратэгіі на 2006 год у Кіеве. І прагучаў ён з вуснаў прадстаўніка групы расейскіх палітычных тэхнолагаў А. Грыгор’ева (О. Григорьев). Грыгор’еў, разважаючы пра тэхналёгію кіравання, імкнуўся давесці думку пра тое, што прапанаваны рэжымам вобраз будучыні як мэта развіцця краіны, з цягам часу ўсе больш зменшваецца, становіцца нетрывалым і размаістым. Агульныя словы пра “моцную і квітнеючую” Беларусь нічога не кажуць пра канкрэтнае напаўненне бачання вобраза будучага краіны, новая ідэалогія слабая, супярэчлівая і цьмяная. Таму нястачу ідэалагічных сродкаў забеспячэння кіравання імкнуцца кампенсаваць ростам дзяржаўна-рэпрэсіўнага апарату і паглынаннем дзяржавай усе большай колькасці вольнай прасторы (глядзі А. Карпук. Отчет по итогам ОДИ (группа вертикаль)// Справаздача па АДГ). Канстатавалася таксама і тое, што хоць і кволы ва ўлады “вобраз будучыні”, але ён есць, між тым як апазыцыя не можа прапанаваць анічога альтэрнатыўнага.
...
Напрыклад, існуюць дзьве альтэнатыўныя прапановы:
Р1 | Р2 |
Незалежнасць Беларусі. | Рэстаўрацыя СССР |
Свабода для кожнага жыць так, як ён хоча. | Гарантаваны мінімум усім. |
Свабоднае прадпрымальніцтва. | Цэнтралізаванае размеркаванне |
Рынак. | Сацыялізм |
Прыватная уласнасць на зямлю. | Дзяржаўная уласнасць на зямлю |
Закон і права для ўсіх. | Добрыя адносіны ўладаў да сябе |
Еўрапейская адкрытасць. | Местачковая “самасць” |
Стандарты жыцця 21 стагоддзя. | Узровень жыцця 1980 году |
Чалавек, які марыць пра ўласны банк, абірае першую альтэрнатыву, бо яму трэба свабода прадпрымальніцтва і вяршэнства закону. Што дарма не патрэбна таму, хто настальгіруе па халяўнай кватэры і таннай кілбасе.
Відавочна дамінаванне “настальгіі” і адпаведнага “нэасавецкага” варыянту пабудовы будучай краіны. Бо, па-першае, ніхто з палітычных сілаў Беларусі не зрабіў выразнай прапановы альтэрнатыўнага ўладкавання будучыні (Р1). Па-другое, “Вялікая Беларуская Мара” не прадстаўленая ў свядомасці беларускага грамадства.
Мечта принадлежит индивидуальному сознанию, а в общественном сознании она представлена тем, что демонстрируется в качестве образцов для подражания и сравнения. Если в Беларуси и есть носители Великой Беларусской Мечты, то они так тщательно замаскировались, что их не видно и не слышно.
Такая адсутнасць “Мары” на экране масавай свядомасці замінае грамадству абраць дэмакратычны шлях развіцця, убачыць прапанову (Р1) і пачаць будаваць рынкавую прававую дэмакратычную Беларусь.
Так пра гэта разважаў Уладзімір Мацкевіч, і прыкладна так гэта было прадстаўлена Марынай Багдановіч. Але ж у дакладзе Багдановіч асноўны акцэнт быў зроблены на адсутнасці выразнай прапановы дэмакратычнага праекту ўладкавання будучыні (Р1), які і быў названы “вобразам будучыні”. Праблема выбару паміж рознымі праектамі-”вобразамі”, праблема адсутнасці “Вялікай Беларускай Мары” была агучаная, але, на жаль, не была пачута. Таму розныя канцэптуальныя паняткі “мара” і “альтэрнатыўная прапанова ўладкавання будучага грамадтва” былі змяшаныя ў адзін цьмяны панятак - “вобраз будучыні”. І ўсе зноў было рэдукавана да лінейнай схемы: мы фармулюем “вобраз будучыні”, прапануем яго грамадству, грамадства абірае наш вобраз будучыні (бо наш будзе лепшы, чым у Лукашэнкі) і “ў адзіным парыве” топча ганебны рэжым. Татальнае дамінаванне “настальгіі”, што замінае абраць “наш вобраз будучыні” - проста не разглядаецца.
post a comment
цалкам тут http://worvik.com/news/2005/09/19/64#comments