kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

Асвячэнне Крыжа ў Вілейцы

У нас :)

14 верасня 2005 года ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка адбылася парафіяльная ўрачыстасць, падчас якой быў асвечаны крыж, які ў хуткім часе будзе ўстаноўлены на касцёльнай вежы.

Гэтага дня католікі Вілейкі чакалі доўгія гады. Касцёл у Вілейцы нядаўна адзначаў 90-годдзе свайго існавання. За гэты час, не такі і доўгі, ён перажыў нялёгкую гісторыю. У пасляваенны час католікі страцілі сваю святыню, якая ў хуткім часе пераўтварылася ў руіны і выкарыстоўвалася як склад.

На пачатку 80-х гадоў гарадскія ўлады звярнулі ўвагу на вялікі будынак у цэнтры горада, які сваёй знішчанасцю псаваў увесь выгляд. Таму была прынятая пастанова ператварыць касцёл у дом культуры. Быў праведзены адпаведны рамонт і рэканструкцыя, а каб знішчыць публічны знак веры, на вежы касцёла замест крыжа з’явілася ліра

Дзякуючы благаславенню Бога і намаганням людзей будынак касцёла ў 1991 годзе быў зноў вернуты католікам. Веруючых чакала нялёгкая праца ў вяртанні святыні выгляду Дома Божага. У хуткім часе вілейскі касцёл стаў адной з найпрыгажэйшых святыняў у рэгіёне.

Але католікі Вілейкі не маглі згадзіцца з тым, што іх касцёл Узвышэння Святога Крыжа не мае на вежы знака хрысціянскай веры – Крыжа. Шмат маліліся, каб наступіў той дзень, калі зноў з’явіцца Крыж. Часта гэтая просьба гучала падчас малітвы ў касцёле была інтэнцыяй Жывога Ружанца, да Брацтва якога належыць 200 асобаў. Вясною 2005 года было прынятае рашэнне, нягледзячы на вельмі складаныя працы, устанавіць Крыж на святыні. Для гэтага адшукалі адпаведных майстроў і вернікі з радасцю сабралі патрэбныя сродкі.

Вось і настаў дзень 14 верасня 2005 года, свята Узвышэння Святога Крыжа. З самай раніцы ў касцёле сабралася шмат людзей, каб адараваць Найсвяцейшы Сакрамэнт. Адарацыю праводзілі па чарзе: міністранты, парафіяльны хор, Легіён Марыі, Маці ў малітве, Брацтва Жывога Ружанца.

У 18.00 біскуп Антоні Дзям’янка ўрачыстай працэсіяй разам са шматлікімі святарамі з Вілейскага і суседніх дэканатаў увайшоў ва ўпрыгожаную святыню са спевам «Узняліся крыжы над святынямі, за плячыма застаўся той час, калі Бога мільёны пакінулі, але Бог не забыўся пра нас!»

З якім вялікім хваляваннем перажывалі ўсе прысутныя момант асвячэння Крыжа! Вежа касцёла зноў мае Крыж! У гэты час чуўся спеў: «Зноў крыжы над Вілейскімі вежамі, той святыні, так нам дарагой!»

На заканчэнне святочнай літургіі адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол святыні, пасля якой усе прысутныя моцным голасам спявалі гімн «Цябе, Бога, праслаўляем», дзякуючы гэтым спевам Усемагутнаму Богу за вялікую ласку для парафіі.

На заканчэнне кс. Аляксандр абвясціў яшчэ аб адным падарунку, які падрыхтаваў Пан Бог на гэтае свята: пасля доўгіх гадоў клопату гарадскія ўлады далі каталікам зямлю для пабудовы парафіяльнага дома. Ксёндз біскуп з радасцю ўдзяліў благаславенне на новыя нялёгкія, але такія патрэбныя працы па будове гэтага дома.

Узняліся ў блакітныя высі
На вежах касцёльных крыжы.
За сябе, за другіх памаліся
Лепей стане жыццё для душы!

Ксёндз Аляксандр Барыла


http://catholic.by/port/news/belarus/2/2005-09-14.htm
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments