manivid wrote in by

27 верасня (аўторак) – Сусветны дзень турызму. У гэты дзень ЭТНА арганізуе ФЛЭШ-МОБ “Тур-парад”. Збіраемся а 18-00 каля ГалоўПаштамта (пл. Незалежнасці). Неабходная умова – трэба выглядаць па-турыстычнаму (адзенне альбо турыстычны інвентар, альбо які-небудзьтурыстычны атрыбут альбо ўсё разам). Мы шпацыруем да плошчы Якуба Коласа па галоўным праспекце горада, задаем па-беларуску прахожым пытанні кшталту “Не падкажаце, як выйсці на Лагойскую шашу?”, прыкалваемся, пяем паходныя песні і віншуем усіх з Днём турызму.