Чаму менавіта 26 кастрычніка? Таму, што ў гэты дзень у 1941 гаду былі ўпершыню павешаныя на публіцы ўдзельнікі менскага супраціву.
Гэта нашая гісторыя. На яе нельга забывацца. Яе трэба шанаваць і захоўваць для нашых дзяцей. Беларусь заўжды была краінай партызанаў. Яны яе зьбераглі ды ўратавалі ад захопнікаў. Забывацца на гэтае ё ганьбіць саміх сябе. Будзьма шанаваць сваіх герояў! Не дамо на іх забыцца!