(no subject)

Подскажите как по белорусски правильно будет "часовщик".
"гадзіншчык", націск на другі склад
нуу... так сабе. непрыхаваная калька, пагадзіцеся.
можа й так, але Байкоў-Некрашэвіч і Булыка схіляюцца та гэтага варыянту,
у Караткевіча сустракаецца "гадзіннікавы майстра"
Ніякая не калька.
Проста механізм утварэння назваў прафесій падобны.
Корань гучыць інакш.
Нармальна. Суфікс як суфікс. Як без яго ўтвараць назвы спецыяльнасцяў кшталту "фрэзероўшчык", "бетоншчык".
Тое, што суфіксаў "-чык/-шчык" у беларускай мове быць не павінна, прыдумаў, здаецца, Янка Станкевіч. Прыводзіць гэтая пазіцыя да таго, што ці не адзіным суфіксам і дзеяча, і прылады застаецца "-нік". Але калі б то і быў чысты русізм, то лепш русізмы, чым такая аднастайнасьць. А з гэтымі суфіксамі ўтвараюцца і словы, якія да русізмаў не залічыш: "загадчык", "нябожчык", "даказчык" = 'доносчик', "падпальшчык"...
ню-ню ...гадзіннікарж, амаль што дзённікарж..толькі якое дачыненне маюць журналісты да гадзіннікароў
Некр.-Б.: мАйстар гадзiньнiкаў, гадзІншчык
у Ласт. няма
У новым польска-бел. слоўніку -- гадзіншчык; гадзіннікавы майстар (а ў старым было: гадзіншчык; майстар гадзіннікаў -- як у РБС Крапівоўскім)
Па-ўкраінску "годинникАр", паводле гэтай мадэлі магло б быць бел. "гадзіньнікАр", але такога слова мне, здаецца, у беларускіх тэкстах не траплялася.
Сам я сказаў бы "гадзіньнікавы майстар". "Гадзіншчык" гучыць так, нібыта нешта робіць з гадзінамі, а не з гадзіньнікамі; "гадзіньнікара" ня чуў.