Agent Orange (2_face) wrote in by,
Agent Orange
2_face
by

Сучасны славацкi жывапiс i скульптура
Выстава адчыняецца сёння а 17 гадзіне у Нацыянальнам Мастацкам Музеі РБ.

Акрамя канцэптуальнага выяўленчага мастацтва i аб’ект-iнсталяцый у апошнi час у Славакii значна развiваецца галоўны медыум жывапiсу. Гэта вядзе да яго паступовай рэкадыфiкацыi, стылiзацыi па зместу, пры чым у сябе ўключае новую тэматыку субкультуры, жывы стыль, але вобразна аднаўляе бiблейскiя матывы. Прыемным парадоксам у новым жывапiсу становiцца схiленне да традыцыйных матэрыялаў, такiх як палатно, таксама масленых, акрылавах фарбаў i гуашы. Пры гэтым змест работ складаюць сучасныя iконы, сiмволiка жывога стылю i вулiчнага мастацтва. Акрамя традыцыйных фарбаў у карцiнах часта ўжываецца сiнтэтычны i прыродны матэрыял, папулярныя i механiчныя ўключэннi, альбо розныя вiды нанесення колеру, уключая графiтныя напыленнi. Важным фактарам месцамi становiцца i агрэсiўнае монахраматычная каларыраванне чыстых каляровых плоскасцяў, дзiкiя кiслотныя фарбы i амаль казачныя летуценныя тоны, нерэальна адлюстроўваючыя намаляваную рэальнасць. Прыкладам даследванняў каляровых лiмiтаў з’яўляецца творчасць Дароты Садоўскай i Яны Фарманавай, якiя маюць агульны знамянальнiк яшчэ i ў фiгуратыўнай тэматыцы. Д.Садоўска на выстаўке прадстаўлена камерным цыклам малюнкаў святых з дамiнантай жоўтай монахраматычнасцi. Яе перспектывы бiблейскiх вобразаў уключаюць у сябе вiзуальны пафас, павагу i пакуты. Публiцы такiм чынам прадстаўляюць тэму ў малай выяўленчай падачы. Я.Фарманава сваiм цыклам вялiкапамерных палотнiшчаў звяртае ўвагу да жаночага цела, як носьбiта эмоцый, паказаннага ў статычнай паставе. Большасць карцiн абмяжоўваецца адным торсам фiгуры без галавы, якая для глядача з’яўляецца нейкiм фрагментам, а канструкцыя цэлай фiгуры знаходзiцца дзесьцi па-за плоскасцю карцiны. Веранiка Шраматыова закрывае ўзоры актуальнага славацкага жывапiсу, сумесным элементам якiх выступае фiгуратыўная тэма. Яе карцiна «Культурыст», дапоўненая такiм нязначным саркастычным элементам яе славацкага калегi Эрыка Бiднера, з’яўляецца манументальнай мастацкай фрэскай на крытыку спажыўца. Бравурна здоленая фотарэалiстычная карцiна нясе ў сябе многа значных плоскасцяў.
Славацкую скульптуру i аб’ект у асноўным прадстаўляе Петэр Грэгварэк са сваёй камернай творчасцю, датаваную 1989-2003 гг. Яго эпаксiдныя iмiтацыi бронзы ў асноўным ангельскi цыкл з’яўляецца экспрэсiўнай тэндэнцяй у славацкай скульптуры. Сакральныя матывы ён выражае ў гiпсавым творы «Мадонна», якой ён пакiнуў субтыльную жаночую стылiзацыю. Пясчанiкавая скульптура «Святая» П. Грэгварэка з’яўляецца зместавым мастом да творчасцi Марцiна Дэрнера, якi стварае падвесныя аб’екты – цыкл рэльефаў з бiблейскай тэматыкай Мадонны. Ён эксперыментуе з прамысловымi матэрыяламi, у якiх лазерам ён выразае патаемныя перспектыўныя рэльефы, аблямаваныя лiнiямi графiчнага друку з паверху аб’екту. Другi цыкл яго падвесных аб’ектаў састаўлюць аўтарскiя стылiзацыi паштовак, у якiя ён уносiць элемент, якi здаецца глядачу нелагiчным i якi можна ўбачыць толькi пасля больш доўгага ўспрыняцця карцiны. Апошнi аўтар славацкай скульптуры Марцiн Пiачэк спецыяльна для гэтай выстаўкi падрыхтаваў тры стылiзаваныя аб’екты: павялiчаныя копii кнопак клавiятуры кампутара Ctrl, Alt, Delete. Кожная па асобнасцi, яны кiруюць асобнай аперацыяй, а калi на iх нацiснулi разам, яны створаць тады iншую- новую аперацыю, пры якой рэстартуе кампутар. Тут прыходзiць прасоўванне яго канцэптуальна настройнай работы i тым самым да многiя iнтэрпрэтацыi. Укладам з’яўляецца тое, што ў работах, прадстаўленых на выстаўках Сучасная славацкая графiка i Сучасны славацкi жывапiс i скульптура, дамiнуе ў асноўным акцэнт вiзуалiзацыi пазiтыўных каштоўнасцяў у натуральным сэнсе гуманiты, такiх як: каханне, талерантнась, спачуванне, iнтымнасць, ахвяраванне i ўзаемная павага.

Павел Урбан
Асацыяцыя па культуры, адукацыi i камунiкацыi
Тэарэтык выяўленчага мастацтва i куратар выстаўкі.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment