Дзяды
Гэтым разам Дзяды прыпадаюць на рабочы дзень (сераду), таму жалобныя сьвецкія мерапрыемствы пройдуць у выходныя.
29 кастрычніка, а 10-й раніцы Партыя БНФ ладзіць у Курапатах талаку. А 12-й ва ўрочышчы будзе ўсталявана шыльда на памятным камені. А 12-й жа кветкі ў Курапатах ускладзе лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сіл Алесь Мілінкевіч.
У нядзелю 30 кастрычніка свае мерапрыемствы ў Курапатах ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. У 10.30—11.00 удзельнікі шэсьця зьбяруцца на бульвары Талбухіна (ст.м.«Парк Чалюскінцаў»), пройдуць па маршруце праспэкт Скарыны—Каліноўскага—Сядых—Карбышава—Мір
У райцэнтры Сьвіслач (Гарадзенская вобласьць) 30 кастрычніка пройдзе традыцыйнае ўшанаваньне памяці братоў Каліноўскіх. Пачатак а 11.30. Збор ля касьцёлу Сьв.Францыска Асыскага, дзе пройдзе набажэнства. Будуць таксама ўскладзены кветкі да магілы Віктара Каліноўскага, помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, мяркуецца выезд у былы маёнтак сям’і Каліноўскіх у Якушоўку. Да Сьвіслачы можна даехаць з Горадні рэйсавым аўтобусам.
