kurt_bielarus (kurt_bielarus) wrote in by,
kurt_bielarus
kurt_bielarus
by

Добрая беларуская газэта

http://www.gazetaby.com/

Мова крымiналу
Анастасія Зелянкова

У Жодзіне ў ноч на 26 кастрычніка невядомыя злачынцы выбілі шкло ў кватэры Святланы і Аляксея Лапіцкіх, якія нядаўна адстаялі права свайго сына Янкі на адукацыю па-беларуску. Гэта ўжо трэці за апошні тыдзень напад на жыллё Лапіцкіх.

18 кастрычніка вокны кватэры былі закіданыя яйкамі з чырвонай фарбай, а ў панядзелак 24-га — абстраляныя з пнеўматычнай зброі. На гэты ж раз у аконную шыбу аднаго з пакояў былі кінутыя ёмістасці з чорнай фарбай, у выніку чаго разбілася шкло. Па факце злачынства ўзбуджана крымінальная справа (арт. 339 ч.1 — хуліганства).
Па словах Аляксея Лапіцкага, следства разглядае некалькі версій — ад непаладак з суседзямі да расправы па палітычных матывах.
— Аднак я ўпэўнены, што ўсё гэта звязана з нашай перамогай у канфлікце з Жодзінскім гарвыканкамам. Тое, што мы дамагліся навучання Янкі па-беларуску, некаму з афіцыйных асоб вельмі не падабаецца, — кажа Аляксей Лапіцкі. — Магчыма, нас, ды і не толькі, проста імкнуцца запужаць. Злачынцы пакуль не знойдзеныя. Паводле аператыўнікаў, вядзецца следства
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments