Я баюся, што, калі яго выберуць, ён ператворыцца ў падстаўную фігуру, пры якой краінай будуць кіраваць Калякіны і Лябедзькі. У гэтым выпадку краіну сапраўды можа чакаць развал. Таму я спадзяюся, што Мілінкевіч пакажа сябе як незалежную і моцную асобу, якая здольна прымаць рашэнні самастойна і абараняць іх.
Але нават калі адзіны кандыдат не выявіць сябе як добрага прэзідэнта, я веру, што Беларусь ўсё адно ператворыцца ў незалежную, дэмакратычную і свабодную дзяржаву. Гэта і ёсць галоўная цяперашняя мэта: зрабіць першы крок у накірунку дэмакратычнай будучыні. Нам патрэбна свабоднае палітычнае жыццё з вольнай колькасцю партый, з незалежнымі СМІ; без рэпрэсій і абмежаванняў. У такім выпадку незалежна ад плённасці працы Мілінкевіча праз пяць год пасля яго вялікая магчымасць выйсці на выбары сапраўдным кандыдатам. Для мяне гэта вельмі важна. З такімі надзеямі я прагаласаваў бы і за Шушкевіча і Лябедзьку, якім я не вельмі сімпатызую.
Але я не хачу думаць пра такое.
Я веру Аляксадру Мілінкевічу і яго мару пра лепшую долю для Беларусі.