Златка-Шакаладка (nac_dem) wrote in by,
Златка-Шакаладка
nac_dem
by

25 год бяз Джона Ленана

Адзін з яркіх успамінаў дзяцінства: Мы з мамай на аўтастанцыі ў Гомелі, зімовы вечар.
Між аўтобусаў кульгае п'яны, вясковага выгляду, дзядзечка. Увесь твар у сьлязах, зь
вясковым акцэнтам ці то крычыць, ці то вые: “Ленана убілі! За што, сукі?! Ленана!
За што-о-о-о-о...” Бабулькі побач: “Што ён гавора, той самашэччы? Леніна?”—“Не!
Ленун нейкі, ці як…”.

Мая маці сумна ўсьміхнулася, кажа: «Вот, доча, какая сила—музыка, песня. А ты на хор
не хочешь ходить».

На нашым велічэзным “Юпитеры” тата часта ставіў бабіны з музыкай “Бітлоў". Я ўжо
добра ведала, хто такі Ленан, і любімы мой альбом тады быў “Сяржант Пэпар”. А хор сапраўды
прагульвала.

І вось з таго дня мінула ўжо 25 год, я ўжо выйшла замуж і разьвялася, ня стала ўжо краіны СССР,
мама разыйшлася з татам, яны далёка ад мяне на поўдні, Беларусь зрабілася самастойнай дзяржавай,
а Ленана ўсё няма і няма.

Сёньня ўвечары пастаўлю дачцы СD “Сяржант Пэпар”—гэта яе любімы бітлоўскі альбом. Цікава,
што будзе сёньня рабіць, калі жывы, той дзядзечка вясковага выгляду і з вясковым акцэртам,
які запомніўся сваёй нязноснай тугой па забітым далёкім іншаземным сьпеваку.
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments