RWD (redwingedduck) wrote in by,
RWD
redwingedduck
by

Усе на футбол!

24 жніўня - футбольны турнір у абарону ліцэю "За ліцэй"

Плянуецца, што ўдзел у турніры возьмуць прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў, маладзёвых ініцыятываў, палітычных партыяў. Удзел ужо пацьвердзілі каманды "Маладога фронту" горада Берасьця, Цэнтру "Супольнасьць", інтэрнэт-фанаў "Дынама-Менск", праекту "Наша музыка" і г.д. Спаборнічаць яны будуць як і паміж сабой, так і з 3 ліцэйскімі камандамі, складзенымі ліцэістамі ці выпускнікамі.

Мэта турніру прыцягнуць увагу грамадзкасьці, а таксама ўсіх пластоў насельніцтва да канфлікту ў ліцэі. Дата абраная невыпадкова: па-першае, першага верасьня пачнуцца заняткі на вуліцы, а па-другое, як і год таму, турнір праводзіцца ў гонар даты 25 жніўня, калі пасьля путчу ў Маскве Беларусь набыла рэальную незалежнасьць.

Колькасьць каманд - 8. Гульні адбудуцца па кубкавай сыстэме: чвэрцьфіналы, паўфіналы, фіналы, магч за трэцяе месца. Галоўны прыз - кубак "За ліцэй", а таксама скрынка добрага беларускага піва.

Месца правядзеньня: стадыён "Вымпел" у "Парку Чалюскніцаў", пачатак а 9 гадзіне раніцы 24 жніўня ў нядзелю.

Запрашаем журналістаў і проста гледачоў на турнір. На спаборніцтве вы зможаце даведацца любую інфармацыю пра ліцэй, атрымаць патрэбныя матэрыялы, паставіць подпіс у абарону ўстановы. Чакаем!
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment