jurkas wrote in by

Сувязь паміж крутасьцю хаты і часам выхаду на працу.

Выпадкова прачнуўся каля шостай ранку. Падыйшоў да вакна, зірнуў. Направа - высачэзная вежа сучаснага "крутога" дома з дарагімі вялікімі кватэрамі. У трох вокнах ва ўсім доме запаленае сьвятло. Налева - старая пяціпавярховая хрушчоўка. Сьвятло ў кожным з чатырох-пяці вокнаў. Бачна, хто можа дазволіць сабу нятанную кватэру, можа дазволіць сабе і не падымацца зацемна.