Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар у Познані салідарны з Таняй Хома.
Віталь Воранаў з Беларускага Культурна-Асьветніцкі Цэнтру у Познані і студэнты Эканамічнай Акадэміі ў Познані пачалі зьбіраць подпісы пад просьбай аб прыняцьці Тацьцяны Хомы ў гэтую навучальную ўстанову і прызнаньне ёй стыпэндыі. У лісце гаворыцца, што калі б Тацьцяна адстаяла сваё права навучаньня ў Беларусі, то месца такое прызнаць аднаму з адлічаных па палітычных матывах, студэнту ці студэнтцы эканамічнага профіля.
Нагадаем, што папярэдні збор подпісаў (сабрана больш паўтысячы подпісаў грамадзянаў Эўразьвяз) супраць вяшчаньня радыё Deutche Welle ў Беларусь па-руску скончыўся зьменай палітыкі гэтай станцыі, якая пачала усе матэрыялы перадаваць па-беларуску.
Перадае bkac.republika.pl