-- Служба каралю Якубу? -- кпліва спытаў ён.
-- Ангельшчыне, -- дакорліва выправіла яна. -- Краіна -- гэта ўсё, сэр, а кароль -- нішто. Кароль Якуб сыйдзе, прыйдут і сыйдут іншыя, але Ангельшчына застанецца, каб ёй сумленна служылі яе сыны, якія не будуць лічыцца з уласнай злобай супраць тых, хто часова стаіць пры ўладзе."