deeplake (deeplake) wrote in by,
deeplake
deeplake
by

Учора не менш за трох апазіцыйных кандыдатаў падалі дакументы на рэгістрацыю ўласных ініцыятыўных груп. Гэта - Мілінкевіч, Фралоў ды Казулін.
Уласныя уражанні ад досыць працяглых размоў з гэтыма трыма.

Мілінкевіч - адэкватны, разумны, але ж слаба ўяўляе сабе, што такое палітыка і што такое кампанія. Непублічны, што не было б праблемай, калі б у кампаніі не бракавала сапраўдных спецыялістаў. Арганізацыйныя мерапрыемствы, якія даўно павінны былі б быць завершанымі, нават не пачыналіся. У асабістым кантакце вельмі прыемны як чалавек.

Фралоў - адекватны, і нават крыху ўяўляе сабе, што такое палітыка і што такое кампанія. Больш за тое, нават мае нейкія слушныя ідэі, што рабіць з эканомікай, каб яна ня толькі дапрацавала свае, але ж і развівалася. Непублічны яшчэ менш за Мілінкевіча, і прадвыбарчы марафон, калі ён будзе паўнавартым, будзе ва яго ўзросце надта цяжкім З "адзіным" яны добрыя і старыя сябры, таму выключаць магчымасць альянсаў з ім нельга. Кампанія таксама непадрыхтавана, але ж ёсць уяўленне, як яе трэба рабіць ды ачольваць - тут, відаць, працуе генеральскі вопыт кіравання вялікай колькасцю людзей.

Казулін - выданне Лукашэнкі 94-га году. Не ўяўляе сабе, што такое палітыка і як яна робіцца, але ж лічыць сабе вялікім. Не слухае ні апанентаў, ні калег, і схільны перайначваць словы суразмоўцаў на сваю карысць, прыпісваючы ім тое, што яны ніколі і не казалі і нават не снілі ў страшным сне. Класічны "камсамолец", які, дарэчы, зрабіў спачатку камсамольскую, потым - адміністратыўную кар'еру. Да навукоўцаў дачыненне мае толькі апасрэдванае, сам ім не з'яўляецца. Кампанія непадрыхтавана, і няма ўяўлення, як яе трэба рыхтаваць. Мабыць, і на шчасце. Публічны, няблагі аратар, і калі яму сапраўды будзе што сказаць - можа добра ўспрымацца наўтоўпам.

Ніхто з кандыдатаў на сення не мае слушнай праграмы, якую прапануе Беларусі. Эканамічную плынь неяк закранае толькі Фралоў, тады як яна будзе галоўнай для беларускага электарату - каштоўнаці тыпа "дэмакратыі", скампраметаваныя ў першую чаргу самім Захада, працаваць ня будуць. Неяк да эканамічных пытанняў можа наблізіцца і Мілінкевіч - калі гэтым будуць займацца. Але э сёняшняя дэцэнтралізацыя штабу робіць гэта праблематычным. Да, зразумела, што эканамічныя праблемы з'яўляюцца цемрай егіпетскай для Казуліна. :)
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments