ivan ivanov (vovansystems) wrote in by,
ivan ivanov
vovansystems
by

Павінна быць народная воля

Гэты мой зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у перадвыбарчай кампаніі, да арганізатараў і выканаўцаў збору подпісаў, а таксама да законных прэтэндэнтаў на выбары.
Рэальная сітуацыя выглядае так:

  • Лукашэнка ня мае права балатавацца на трэці тэрмін.
  • Бюлетэні, у якіх упісаная асоба, што ня мае права балатавацца, ёсьць незаконныя.
  • Удзел у такіх выбарах па схеме і правілах рэжыму дапамагае забясьпечыць фальшывую перамогу Лукашэнкі.
  • Выбары па схеме рэжыму незаконна выйграе рэжым.
  • Масква заігрывае з прэтэндэнтамі на выбары, каб уцягнуць іх у правілы фальшывай выбарчай гульні і зрабіць бачнасьць законнасьці.
  • Масква цьвёрда і даўно паставіла толькі на Лукашэнку, бо ад захаваньня ўлады Лукашэнкі ў Беларусі залежыць лёс сучаснай улады ў Крамлі.

Высновы:
  • Незаконнай схеме выбараў рэжыму трэба супрацьпаставіць альтэрнатыўную народную і законную схему выбараў і ажыцьцявіць яе.

  • Нельга адмаўляцца ад удзелу ў выбарах, бо з боку рэжыму справа йдзе не аб законных выбарах, а аб захопе ўлады пры дапамозе выбараў. Пры адмаўленьні ад выбараў улада будзе захоплена. (Мэханізм адпрацаваны).

Што рабіць:
Трэба праводзіць Народнае галасаваньне.
Гэта значыць, што ў рамках афіцыйнага тайнага галасаваньня народ галасуе самастойна сваімі бюлетэнямі. Гэта ёсьць законнае дзеяньне, пагрунтаванае на артыкуле трэцім Канстытуцыі.
Дзеяньні выбаршчыкаў у Народным галасаваньні не пярэчаць выбарчаму заканадаўству.

Працэдура Народнага галасаваньня:

  1. На ўчасткі для галасаваньня выбаршчыкі йдуць са сваімі заранёў падрыхтаванымі бюлетнямі, дзе ўпісанае прозьвішча альтэрнатыўнага народнага кандыдата, за якога яны галасуюць. (Можна ўзяць з сабой чысты ліст паперы, тады свой бюлетэнь можна напісаць у кабіне для галасаваньня). Гэта ёсьць Народны Бюлетэнь.

  2. Выбаршчык бярэ бюлетэнь рэжыму, ставіць подпіс у сьпісе выбаршчыкаў і йдзе ў кабіну.

  3. У кабіне выбаршчык кладзе ў кішэню бюлетэнь рэжыму і дастае свой бюлетэнь.

  4. У скрыню для галасаваньня выбаршчык апускае свой бюлетэнь.

  5. Выбаршчык захоўвае бюлетэнь рэжыму для перадачы яго Народнай Грамадзкай Камісіі (НГК).

Вынікі галасаваньня будуць відавочныя. Важна захаваць бюлетэнь рэжыму і перадаць яго ў НГК. Больш 50 адсоткаў такіх бюлетэняў, сабраных НГК, будзе сьведчыць аб Народным імпічманце Лукашэнкі і аб адхіленьні яго ад улады.
Падкрэсьліваем, гэта працэдура законная, дэмакратычная і мірная.
Пасьля Народнага галасаваньня і Народнага імпічманту ўлада будзе перададзена Часоваму Ураду, які арганізуе новыя выбары прэзыдэнта і парляманту.
Заклікаем прыняць удзел у далейшым фармаваньні і разгортваньні Народнай Грамадзкай Камісіі (НГК). Галоўная задача НГК – збор сабраных выбаршчыкамі бюлетэняў рэжыму, аб’яўленьне вынікаў галасаваньня грамадзтву, арганізацыя працэдуры Народнага імпічманту Лукашэнкі, перадача ўлады Часоваму Ураду.

Зянон Пазьняк, 5 студзеня 2006 г.

Тэлефон Каардынацыйнага воргану НГК: +375 29 661-51-43

http://www.bielarus.net/
http://pbpf.org/
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 17 comments