vojur wrote in by

Міністэрства адукацыі адмовілася ўзнавіць Тацяну Хома ў БДЭУ, яна будзе зьвяртацца ў суд

Тацяна Хома, выключаная ў лістападзе мінулага году пасьля паездкі ў Францыю, дзе яе абралі ў кіраўніцтва Аб'яднаньня Студэнцкіх Саюзаў Эўропы ESIB, атрымала адказ зь Міністэрства адукацыі РБ на сваю скаргу, якую яна падала 1 сьнежня 2005 году на загад аб адлічэньні з унівэрсытэта.

У лісьце, які падпісаны намесьнікам Міністэрства адукацыі К.С. Фарына, гаворыцца, што падставай для выключэньня студэнткі стала “парушэньне Правілаў унутранага распарадку установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны унівэрсытэт”.

Падрабязьней чытайце на studenty.by:
http://studenty.by/news796.html