П'е волатаву веліч,
Ступае грозна багатыр
Лях-Сам-Дырмі Лінкей-Біч.
З другога боку б'е ў кардон
Другі асілак молатам,
То ён - сівы Пас-Найк Займ-Нон
Імкне шчытом няколатым.
Бразгаюць громна, бы буран,
Пасполаваю воляй,
Каб Злы Кашчэй Каналіс-Хан,
Сцураўся правіць болей.
З Кашчэям Ляд-Амір Пут-Сынг,
Дуе ў дуду нягодную,
Варожыць Хану каб са сьпін,
ім сьцяў магу народную.
Самкнуць ся ў полі ваяры,
Зачнець ся бой крывавы,
Заўець ся Богу дагары,
Ды сягне Д'яблавай нары,
Але здабудзе славы.