tumash (tumash) wrote in by,
tumash
tumash
by

Магілёўскае паўстаньне, 1661г.

48,42 КБ

1 лютага 1661 г. магілёўцы, на шостым годзе акупацыі, вызвалілі горад ад 7-тысячнага маскоўскага войска. Адна з найярчэйшых старонак магілёўскай гісторыі...

Напярэдадні паўстаньня на загад магістрату гаспадары дамоў, у якіх жылі маскоўцы, выкруцілі зь іх стрэльбаў крамяні. Мужчыны падаставалі са сховаў падрыхтаваную загадзя зброю. У шматтысячным горадзе не знайшлося аніводнага (!) здрадніка, і захопнікі да апошняе хвіліны ні пра што не здагадваліся.
1 лютага бурмістр Левановіч, што кіраваў падрыхтоўкаю паўстаньня, з крыкам “Пара!” выхапіў шаблю й кінуўся на стральцоў. Над горадам паплыў набатны звон. Паўстанцам дапамагалі вызваленыя з астрогу нашыя палонныя жаўнеры. За колькі гадзін царскі 7-тысячны гарнізон быў зьнішчаны. Целы забітых масцоўцаў пахавалі на сучаснай пл. Арджанікідзэ, ад чаго месца гэтае аж да сярэдзіны 20 ст. насіла назву Касьцярня.

Вялікі князь Ян Казімір выдаў прывілей, паводле якога шмат паўстанцаў атрымалі шляхоцтва, а горад зраўняўся ў правах са сталічнай Вільняй. У гонар паўстаньня Магілёву быў нададзены новы герб: тры вежы на блакітным полі і збройны рыцар у браме пад выяваю “Пагоні”. Гэта сучасны магілёўскі герб.

P. S. У парку Горкага ходнікі ўпрыгожвае цікавая аплікацыя. Падойдзеш з адаго боку – ўбачыш “І99І” – год, калі Беларусь стала незалежнай, зь іншага – “І66І” – год пазбаўленьня ад маскоўскай акупацыі ў 17 ст., званай у летапісах “Патопам”. Такія вось нацыяналістычныя аплікацыі можна сустрэць у Магілёве.))
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 21 comments