Распавядзі Богу пра свае турботы, пра тое, што зрабіў сёньня благога, што не зрабіў добрага.
Папрасі прабачэньня за грахі, за гнеў.
Паабяцай змагацца за сваю Краіну.
Але бяз ненавісьці.
Паабяцай заўсёды любіць свой народ. Нават таго, хто падмануты і асьляплёны ненавісьцю да табе.
Адчуй гэтую ЛЮБОЎ.
Зьвярніся з малітвай да Святой Панны.
Адчуй, як хваля Боскай Любові агортвае табе цалкам, якая вакол цішыня і спакой.
Тады ты скажаш: "Дзякуй, Пане!"
І засьнеш добрым сном.
І прасьнешься - з верай, што новы дзень нясе новыя Перамогі!