СярЖЖук (manivid) wrote in by,
СярЖЖук
manivid
by

Галоўныя беларускія Песьні Свабоды! Раздрукуй шмат асобнікаў і прынясі на плошчу!

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны сьмелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На бой! - усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

Магутны Божа!
Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

Гэта мы. (Андрэй Мельнікаў)
Калі нехта кажа: "Бывай!" - гэта шчэ не значыць - канец.
І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць.
І хаця не відаць - куды, і надзея - ні на каго,
Ты паслухай: зьвіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.

Гэта - скрозь цемру прамень. Гэта - вецер, што рве смугу.
Гэта - новы сонечны дзень. Гэта - праз забароны рух.
Гэта - годна падняты сьцяг. Гэта - шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта - крыж на тваіх плячах. Гэта - людзі разам з табой.
Гэта - тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм.
Гэта - не яны. Ведае Бог: гэта - мы! Гэта - мы!

Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душа
Голас продкаў з далечыні, голас, што не заглушыць час,
Голас памяці гэтай зямлі, гэтых рэчак, гэтых лясоў,
Тых народаў, што тут жылі… Ты паслухай: мацнее звон.

Гэта - скрозь цемру прамень. г.д.

Калі нехта кажа: "Бывай!" і г.д.

Радыё Свабода (Уліс)
Радыё Свабода
Мы твае хвалi й подых
Не пакiне нас надзея
Там дзе няма цемнаты
Ведаюць нас
Белы сьцяг па-над намi

Радыё Свабода
Мы твае вусны й словы
Цi павiнен я быць шчырым
Там дзе няма цемнаты
Слухаюць нас
Белы сьцяг па-над намi

Радыё Свабода
Мы твае сэрцы й вочы
Я й ты адыдзем назаўжды
Там дзе няма цемнаты
Стрэнемся мы
Белы сьцяг па-над намi

Радыё Свабода
Смага нам палiць сэрцы
Гэта Радыё Свабода
Там дзе няма цемнаты
Наша вада
Белы сьцяг па-над намi
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments