alex_eeire_avis wrote in by 😊impressed

Лявон Вольскi. БЭЛЯ

Не!
Не сьцiскайся так балюча, сэрца!
Мне
Ад яе няма куды падзецца.
Б'е
У вочы юнае цыганкi прыгажосьць
I працiнае сэрца беднае наскрозь.
Яе сукенку, яе цела, ейны рух
Убачыў я - i навакольны сьвет патух.
Я
Калi гляджу на рухi пругкiя яе,
Нiбыта пекла ўжо засмоктвае мяне.
О, Люцыпар, дай мне наяве, а ня ў снах
Правесьцi пальцамi па ейных валасах.

-----------------------------------
надрукована ў сёньняшняй Наша Нiве;
гэта толькi першая частка (з трох з паловай), бо часу на большае бракуе