Яны кажуць, што на вуліцу выйшлі адны малалеткі. Магчыма, мы яшчэ
маленькія, але мы таксама хочам падаць голас. У нас ёсьць нашыя клёвыя
цацкі-пішчалкі, і мы ў іх гуляемся. Давайце зробім весялуху і як
пісьнем разам!
Вазьмі у кішэньку сваю любімую цацку-пішчалку. Калі няма – папрасі ў
малодшага браціка ці сястрычкі. Альбо зайдзі ў любую цацачную краму,
ГУМ, ЦУМ і г.д. і купі - яны каштуюць капейкі.
І прыходзь на Кастрычніцкую. МЫ ДЗЕЦІ ВУЛІЦЫ – МЫ ПІШЧЫМ ХОРАМ
А яшчэ - ПРЫЗ ЗА САМУЮ ГУЧНУЮ ПІШЧАЛКУ!!! Дзяўчынкам – пацалункі ад
самых мужных хлопчыкаў Кастрычніцкай. Хлопчыкам – абдымашкі ад самых
прыгожых дзяўчынак гораду!
ПС. Падыдуць таксама губныя гармонікі, званочкі (калядныя ці ад
донкі), дудзелкі і сьвісьцелкі. Але апошні піск сэзону –
цацкі-пішчалкі!