Сябры!
Прашу дапамгчы ў складанні спісаў для ўжывання супраць іх санкцыяў Еўрасаюза - замарожанне усіх банкаўскіх рахункаў у Еўропе, няўезд ва ўсе краіны Еўразвязу.
Што вы можаце зрабіць: адсачыць інфармацыю ў тых ці іншых сферах пра тых, хто працуе на Лукашэнку, хто абнявольвае і змагаецца з нашымі людзьмі, хто душыць свабоду. Падача павінна быць наступная: імя і прозвішча абавязкова, вельмі пажадана дата нараджэння, імя па бацьку, ідэальна - пашпарт. Выберыце, у якім кірунку вы маглі б збіраць падобную інфармацыю, пакідайце вашую згоду ў каментарах, спісы дасылайце на info@milinkevich.org, дублюйце на koziel2005@gmail.com з тэмай "Sankcyi".
АБСТРАГУЙЦЕСЯ АД АСАБІСТАГА. МЯРКУЙЦЕ ПА ФАКТАХ І ЎЧЫНКАХ
- Старшыні і сакратары выбарчых камісіяў, якія прымалі ўдзел у фальсіфікацыі вынікаў выбараў
- Дэканы, намеснікі дэканаў, рэктары, ідэолагі, якія змушалі да галасавання за Лукашэнку альбо да галасавання датэрмінова, якія выганялі студэнтаў за палітычныя погляды
- Кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, сацыяльных інстытуцыяў, установаў, якія ўжывалі рэпрэсіі супраць людзей дэмакратычных поглядаў, заганялі на датэрміновае галасаванне альбо, злоўжываючы сваімі паўнамоцтвамі, прымушалі галасаваць за Лукашэнку
- Усё кіраўніцтва і ўсе вядучыя і рэдактары БТ, ОНТ, СТВ, ЛАД, кіраўніцтва і рэдактары Беларускага радыё
- Усе рэдактары дзяржаўных газетаў, намеснікі рэдактараў, аўтары, якія адкрыта служаць рэжыму Лукашэнкі
- Усе міністры, намеснікі міністраў, сябры Адміністрацыі прэзідэнта.
- Усе беларускія ўдзельнікі канцэртаў ЗА БЕЛАРУСЬ
- Кіраўніцтва АМАПу, міліцыі па ўсёй Беларусі.
- Усе суддзі, якія незаконна рэпрэсавалі дэмакратычных актывістаў
Агульны спіс можа быць да 10000 чалавек!
Гэтым людзям пажыццёва будзе забаронены ўезд ва ўсе краіны Еўразвязу, у тым ліку Польшчу, Літву, у будучыні - Украіну.
Спіс трэба перадаць віцэ-спікеру Еўрапарламента да серады!
Такіх людзей нельга пускаць у цывілізаваны свет!