Кастрычніцкай плошчы, у мяне міжвольна сціскалася сэрца.. Нас вельмі мала!
Але пасля дня Волі, нягледзячы на новыя затрыманні і жорсткае збіцце людзей на маіх вачах, у мяне ізноў з'явіўся аптымізм...
Нас сапраўды МА-ЛА!
З дапамогай "тлумачэньня" БТ мы вельмі ўдала дэскрэдытуем сябе такімі вось спробамі-мітынгамі-разгонамі. Народ (менавіта народ, а не мы, купка "эціх апазіцыанераф"), які жлукціць чарла і слухае Бацьку мае сваю "праўду". Народ задаволены такой праўдай і ён не імкнецца асэнсаваць штосці. Нават калі ён натыкаецца на рэчаіснасць, Народ спрабуе адгарадзіцца ад яе. Ды што казаць, апазіцыя таксама так робіць.