Алесь Валадар (ales_valadar) wrote in by,
Алесь Валадар
ales_valadar
by

Што далей?

Прывітанне сябры!!! Час пераменаў набліжаецца. Аднак з якой хуткасцю гэта залежыць ад нас, ад простага народа. Я прапаную наступныя некалькі крокаў:
1. Старыя лідары апазіцыйных партый (Вячорка, Лябедзька і інш.) павінны сыйсці са сваіх пасадаў і даць дарогу маладому пакаленню. Колькі разоў яны нам казалі пра пераемнасць улады, а самі са сваіх месцаў сыходзіць не збіраюцца. Прыток новай крыві толькі дапаможа ў пашырэнні і развіцці дэмакратычнага руху.
2. План правядзення акцыі “Чарнобыльскі Шлях 2006” павінен абмяркоўвацца з простым народам, каб гэтая акцыя сапраўды стала НАРОДНАЙ. Трэба абмяркаваць усё: і маршрут, і дату правядзення. Трэба, каб болей людзей прымала ўдзел у абмеркаванні плана акцыі. Дзеля гэтага можна стварыць спецыяльны сайт.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments