біямасаў, стальныя біцэпсы амонаў, раздрай “лідараў” і настрой-безнадзёгу, гэтыя дні
ўскалыхнулі Беларусь, і старым падзакатным балотам яна ўжо быць проста не можа.
Яна зьмянілася.
Істотнае вось што. Гэты векавечны, ужо, здаецца, на стагоддзі, лыжнік-тэнісіст
Лу—мяняецца таксама. Гэтая істота—таксама чалавек, і чалавек эмацыйны. Ён даведаўся,
ён ведае, што моладзь—не з ім. Ён пачынае разумець, што ягоныя помнікі ніколі не
паўстануць на вуліцах, ягоная канстытуцыя будзе зьмененая назаўтра пасьля канца
рэжыму, ягонае імя ў школьных падручніках застанецца побач са словамі “тыран” і
“дыктатар”. Яму горка і балюча. Ён спрабуе пракаўтнуць камяк у горле, у вачах
выступаюць сьлёзы. Пераконваў сябе, што ён таптаў беларускасьць і гандляваў
незалежнасьцю, прадаваў МіГі й закопваў зьніклых--“дзеля людзей”. Усё--“дзеля людзей”!
Невыносна бачыць яму, што людзі адкідаюць ягоныя “дары”. Шкада яго, як істоту з плоці
й крыві, якой Бог даў якую-ніякую, а душу. Але як дыктатар і злодзей ён ня можа
спадзявацца на шкадаваньне.
Не зважаючы на арышты і разгоны, не зважаючы на разгубленасьць і некампэтэнтнасьць
“лідараў” народ, людзі паказалі—сілы ёсьць. Калі “пераможны” Лу пабаяўся вякнуць
нешта ў часы народнага хваляваньня, дык ужо мечаны і загнаны Лу асуджаны на
хуткі канец.
Ты мог бы наблізіць яго.
Склікай сваіх, і сам выходзь.
Ня бойся. Ты—не адзін.
Час абраў цябе.
Твае ненароджаныя дзеці--
глядзяць на цябе з будучыні.
Позірк у іх--уважлівы.
Ты зможаш?