rydel23 (rydel23) wrote in by,
rydel23
rydel23
by

  • Mood:
  • Music:

Politics: Belarus – Germany, Belarus – USA

На мінулым тыдні вельмі горача абмяркоўвалі стасункі паміж Нямеччынай і Беларусяй (у мінуўшчыне і цяпер): у сваім ЖЖ і на форумах tut.by. Падумаў, можа каму будзе цікава. Яшчэ хацеў-бы дадаць, што ў гэтым сэнсе мне значна больш падабаецца пасьлядоўная пазыцыя ЗША ў дачыненьні да Беларусі. Якраз сёньня амэрыканскі амбасадар Крол (зь якім я маю гонар быць знаёмы) даў інтэрвію радыё Свабода:

http://www.svaboda.org/news/articles/2003/11/20031110160127.asp

(Крол: ) “Вядома, я вывучаў беларускую мову ў Вашынгтоне. Мая выкладчыца паходзіць з Магілёва. Я хацеў бы працягваць вывучаць беларускую мову старанна. Дзякуй за пытаньне!”

Для амэрыканца ён вельмі нядрэнна гаворыць па-беларуску! Сам чуў некалькі разоў. І яшчэ:

(Крол: ) “Я магу заявіць даволі катэгарычна, што пазыцыя Злучаных Штатаў наконт незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі ёсьць яснай і доўгатэрміновай — вядома, увесь час ад 1992 году, калі я прыбыў у Беларусь упершыню, каб усталяваць дыпляматычныя адносіны з новай незалежнай Рэспублікай Беларусь. Яна палягае ў тым, што Злучаныя Штаты як фундамэнтальны элемэнт сваёй палітыкі падтрымліваюць сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі.”

Крол із грэйт! ...Але было б цікава пачуць, што думаюць іншыя пра стасункі Беларусі і Нямеччыны ды стасункі Беларусі са Злучанымі Штатамі.
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments