Ягазам Гэзвапавіч Вольны (wolny) wrote in by,
Ягазам Гэзвапавіч Вольны
wolny
by

Беларускі Рух Супраць Нэлегальнай Іміграцыі

пра Двіженіе протів нелегальной імміграціі ўжо шмат хто чуў. сёньня я даведаўся, што існуе яшчэ й Белорусское двіженіе протів нелегальной імміграціі. нацыяналістычныя расейскія ідэі ня ё новая рэч для Беларусі. мы ўжо бачылі РНЕ, НБП і іншых пра-расейскіх імбэцылаў. я б нават і не прыцягваў увагу да гэтага "руху", калі б не адная дробязь: яны выкарыстоўваюць бел-чырвона-чорны сьцяг адначасова зь лукашэнкаўскім. для тых, хто ня ведае б-чыр-чорны сьцяг зьяўляецца сьцягам Беларускай Партыі Свабоды (заснаваная Сяржуком Высоцкім) і Правага Альясну. хаця абодзьве арганізацыі адносяцца да правага кірунку нацыянальнае сьвядомасьці, яны значна больш лібэральныя ў сваіх поглядах чымся гэты БРСНІ. калі ўсё ж сябры любой з гэтых арганізацыяў маюць дачыненьне да ствараньне гэткага "руху" - ганьба здраднікам! сайт БРСНІ ня мае аніводнага матэрыялу пра Беларусь - усё толькі пра Расею на расейскай мове!

калі нехта ня хоча (я нават і ня раю) наведваць іхні сайт, вось прыклады іхняга мастацтва:


Белорусское Движение Против Нелегальной Иммиграции



нашыя дзяды й прадзеды біліся з фашыстамі й расейцамі не дзеля таго, каб рускія фашысты існавалі на нашай зямлі!

( камэнтаваць )
Subscribe
Comments for this post were disabled by the author