СярЖЖук (manivid) wrote in by,
СярЖЖук
manivid
by

Уладзімір Караткевіч на Радыё Культура

На Радыё Культура (102,9 FM; 70,4 УКХв; 1125 КХв, Прамы эфір у інтэрнэце) у перадачы Літаратурная анталогія пачалося чытанне аўтабіяграфічная аповесць самага знакавага і сімвалічнага беларускага празаіка Уладзіміра Караткевіча "Лісце каштанаў".
Выданая аповесць, якую прыемна праслухаць тым, хто ўжо чытаў яе, і асабліва тым, хто ня чуў пра яе.
Перадача транслюецца па буднях два разы на дзень: у 11.10(20) і 0.30. Дарэчы, вельмі файна слухаць Караткевіча ўначы, без святла, перад сном.
Тым, хто прапусціў першую серыю выкладаю апісанне першай часткі.

Урывак уступу:
"Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага - і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды - і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што...
...Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з’яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені).
Прыгажэй за яе няма на зямлі. Вулкі ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўніз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркім сонцы залатыя купалы цэркваў. Лістота звініць, калі яе зграбаюць у купы, у якіх так добра куляцца дзецям і закаханым юнакам. Замілаванне такое, што глянь на ўсё гэта - і памры, бо сэрца разрываецца ад прыгажосці ўвядання.
I адначасова ад балеснай тугі, ад незваротнасці ўспамінаў, ад спозненых шкадаванняў, ад непапраўнасці... ад нянавісці..."


..Разгар лета 1944 года. У вызвалены, разбураны Кіеў прыяджае 14-гадовы беларускі хлапчук Васілька са сваім дзядзькам і іншымі родзічамі. Хлопец перажыў многія цяжкасці і небяспекі вайны, але гэтым летам ён прадстаўлены сам сабе, і ў яго з'яўляецца непаўторная раней ці пазней свобода! У панішчаным, галодным горадзе амаль няма дзяцей і падлеткаў. Аднак у хуткім часе ён знаёміцца з кампаніяй аднагодкаў з яго раёну: Раланд, "атаман гвардыі", Багдан, Яўген і верткая, назойлівая Нонка, непажаданы, але нязменны хвост мужчынскай кампаніі...

Другую серыю вы можаце паспець паслухаць гэтай ноччу. ;)
Не забудзьцеся ўключыць радыёпрыймач!
Прыемнага праслухоўвання!!!
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments