Ягазам Гэзвапавіч Вольны (wolny) wrote in by,
Ягазам Гэзвапавіч Вольны
wolny
by

allan999 і ягоная жонка ulitka_tver наведалі Гомель. цяпер яна публікуе свае ўражаньні. уражаньні даволі цікавые, хаця мала чым адрозьніваюцца ад іншых жыхароў РФ і тамтэйшай правінцыі. вось кароткі зьмест:

1. квіткі лепей набываць у два бакі, бо гэтак атрымліваецца таньней. беларускія мужыкі, што едуць з працы з Расеі не даюць спаць, бо шмат пьюць і гаманяць. тое ж самае робіць беларуская моладзь, калі едзе ў Расею.
2. горад прыгожы. мэр загадаў усталяваць шмат помнікаў і статуяў. плоты ўздоўж галоўных дарогаў упрыгожываюць, бо выглядае цывільна (ад мяне: нагадвае вандроўку Цёмы Лебедзева ў Паўночную Карэю).
3. у Беларусі выдатныя дарогі. за парушэньні ПДР правы адбіраюць назаўсёды.
4. цэнтральны парк ё прыгожы й прывабны для адпачынку.
5. усе аўтобусы новыя й беларускія, бо Лукашэнка загадаў мяняць аўтобусы пасьля сямі год ужываньня. праезд каштуе столькі ж, колькі і ў Расеі.
6. харчы каштуюць столькі ж, колькі і ў Расеі (ад мяне: ці добра гэта?). электроніка й бытавая тэхніка каштуе даражэй, чым у Расеі. а жыльлё таньнейшае.
7. праца ў дупе. добрую працу знайсьці цяжка. людзі зарабляюць няшмат.
8. алкаголь не прадаюць пасьля 22 гадзінаў, таму ўвечары складана выпіць. дакуманты падчас продажу алкаголю ды цыгарэтаў правяраюць заўсёды.
агульнае ўражаньне: ім спадабалася ў Беларусі, і яны туды паедуць зноўку....адпачываць...

( камэнтаваць )
Subscribe
Comments for this post were disabled by the author