Зацікавілі факты закрыцця беларускамоўных СМІ альбо пераўтварэння іх у расейскамоўныя (як зараз БТ) у сучаснай гісторыі.
Што я ведаю: закрыццё ў 1996 годзе “Радыё 101.2”, выключэнне з каталогаў “Нашай Нівы”, “Народнай Волі”. Што яшчэ? Мабыць, мясцовыя газеты?
А якімі былі дзяржаўныя газеты (кшталту, “Савецкай Беларусі”) у 1991-1995 гг.?
Наогул, пішу пра зачыненне беларускамоўных СМІ. Цікавяць факты.
Дзякуй!