Падкажыце, калі ласка, пра падручнік ці проста кнігу ці хоць што пра Гісторыю Беларусі. Штосьці для сябе, каб пачытаць, яшчэ раз ва ўсім разабрацца. Ад самых старадаўніх часоў да нашых дзён.
Хочацца праўды.
Бо чытаць гісторыю Беларусі па падручніку спадароў Марцуля і Новіка наогул непрыемна. Цалкам прарасейскі падручнік. А найноўшы час наогул – поўная бязглуздасьць.
А ці ёсьць іншыя падручнікі?