Медыкі тым часам заяўляюць, што ўжо пасля трох тыдняў галадоўкі (а Казулін галадае амаль 2 месяцы!), чалавек можа памерці ў любы момант.
“У першую чаргу парушаюцца ўсе віды абмену і ў арганізме назапашваюцца недаакісленыя прадукты, прадукты, якія ў нармальным стане мусяць расшчапляцца. Кепска працуе пячонка, ныркі, назапашваюцца шлакі, солі, фармуюцца атруты і гэта ў сваю чаргу дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, на кару галаўнога мозгу”, – лічыць прафесар кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Валерый Мурог.
У гэтай сітуацыі страшная нават не маленькая вага пацыента, а хуткасць, з якой ён губляе кілаграмы. Хуткая страта вагі пагражае сур`ёзнымі парушэннямі. На такой стадыі галадоўкі пачынаецца гіпаксія мозгу – галаданне, калі мозгу не хапае сілкавання.
На конт таго, што ў Аляксандра Казуліна вельмі нізкі ціск – 75/60, лекары катэгарычна заяўляюць, што з такім ціскам могуць перастаць дзейнічаць ныркі. Гэты крытычны ціск, пры ім немагчымая нармалёвая праца галаўнога мозгу, могуць пачацца перабоі з сэрцам.
У некаторых галадоўшчыкаў, лічаць лекары, ужо праз 10 дзён пачынаюцца істотныя пашкоджанні – гінуць клеткі, якія не аднаўляюцца. Калі галадоўка цягнецца больш за тры тыдні, то гэта найбольш небяспечна. Тут ужо нічога гарантаваць нельга – чалавек можа памерці ў любы момант.
http://charter97.org
Спадарства! Гэта ўжо ня жарты! Аляксандр Казулін можа загінуць у бліжэйшыя дні!!!