Златка-Шакаладка (nac_dem) wrote in by,
Златка-Шакаладка
nac_dem
by

ЗЯНОН: Выратаваньне ўсёй плянэты Зямля

ЗЯНОН_СПАС

ЗЯНОН перамосцам прайшоў па плянэце,
Твар яго ведаюць уsе dарослыя і dzеці,
Ён прыязна ўсьміхаецца на кожным партрэце,
І ў міланскай піцэрыі, і ў крамлёўскім буфэце.

Паэмы Зянона вывучаюць у Аксфордзе,
Фоташэдэўры—у Сарбоне і Стэнфрордзе,
Кожны, хто ня чуў пра калектар—атрымлівае па ...(Вы правільна здагадаліся)...
..па пуцёўцы разьвіваць усходне-сібірскі вектар.

Уся Эўропа вучыцца на мове крывіцкай,
Францускі выкідаюць “версачы”: “Дайце з “Пагоняй” “мілавіцу!”
Італьянкі пераходзяць з “благнікаў” на лідскія чаравічкі.

У Эфіопіі новы нэгус—
Зянонам прызначаны Дубавец Сэргус.
Вечаровае выданьне “Нашае Нівы”
У Кампале і Мамбасе друкуюць на сўахілі.

У Бразіліі прэзідэнтам сын Пракапенкі-футбаліста,
Жонка ягоная—Лінда Эванджэліста, а
Малафееў трэніруе “Бутафога”, “Атлетыка”, “Нуруіста”.

Прызідэнтам ЗША—Беленькі Юрый,
У надзейных руках Уолстрыт і сэкюрытыз,
На карысьць народу працуюць капіталы,
На фондавай біржы Зянона хлеб-сольлю віталі.

І тут шыфраграма: “Да Зямлі ляціць вялізны астэроід.
На ім—падобны на Лукашэнку гуманоід...”
Запрацавалі тэлестанцыі ўсе,
Прамы рэпартаж у космасе,
Выпускі навінаў на першай паласе--
Бачаць--праўда, Лу ўва ўсёй красе—
На астэроідзе, вялізны, кулаком трасе.

Кароткія чуткі, жаханьні пры гэтым:
«Лу памёр на калу--уваскрошаны Філарэтам»
«Але ўваскрос не чалавекам—а гуманоідам»,
«Выкінуты зь Зямлі кіраваць астэроідам»,
«Там правесьці газавую міні-вайну»,
«Набудаваць аграгарадкоў гурму.»

Валасы ва ўсіх дыбарам паўсталі,
Нават навіны паказваць перасталі,
Стаў ламіцца народ у пячоры й бамбасховішчы,
Зянон абурыўся пры гэткім відовішчы,
Уздыхнуў ён цяжка: «Людзі вы, людцы...»
Гукнуў: «Падрыхтаваць мне лятаючае блюдца!»
Загружаныя бомбы нэйтронныя, лазерныя гарматы,
І—слоўнік Байкова-Некрашэвіча, выдадзены ў 1925-м.

«Шчасьліва! На ўзьлёт! З намі Бог і—Мова!»
Зянон з перамогай вярнуцца даў слова.
На астэроід трымае курс,
Рыхтуе агнявы і моўны рэсурс.

А Лу ўжо насустрач, і вые—пачвара!
«За СССР! За Кастра, Садама, ЧэГевару!»
Зянон спакойна цісьне на гузікі—
З кансоляў ірвуцца нейтронныя тэлепузікі,
Сам асьтэроід разнесены у пыл,
Але Лу ляціць, рычыць і вые, як і выў:
«Сука! Я не такіх на газ-вайне пабядзіў!»

За лазэрную гармату бярэцца Зянон,
Націскае курок—Лу, табе гамон!
Але Лу не бярэ чырвоны прамень,
Бо ўжыў Філарэт зачараваны агмень.

Што рабіць! Як ратаваць плянэту?
«А во пачытай-ка кніжачку гэту!»
Зянон шпурляе Некрашэвіча з Байковым,
Лу зелянее, тады становіцца багровым,
Па целе прыйшлі страшэнныя спазмы—
Не вытрываць яму нацыяналістычнай заразы.

Выбух! У бакі паляцелі шматкі,
Усё! Вызваленая плянэта ад Лукі...

Стомлены Зянон вяртаецца дахаты...
Шкада толькі слоўніка, выдадзенага ў 1925-м...

..........
І зноў
ЗЯНОН перамосцам прайшоў па плянэце,
Твар яго ведаюць усе дарослыя і дзеці,
Ён прыязна ўсьміхаецца на кожным партрэце,
І ў міланскай піцэрыі, і ў крамлёўскім буфэце.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 9 comments